Амерыканскі часопіс Time падвёў вынікі штогадовай намінацыі «Асоба года». Пераможцам былі прызнаныя медыцынскія супрацоўнікі, якія змагаюцца з трапічнай ліхаманкай Эбола ў Заходняй Афрыцы.

Эпідэмія ліхаманкі Эбола, што распачалася ў канцы 2013 года ў Ліберыі, Сьера-Леонэ і Гвінеі, стала самай буйной у свеце. Ад эпідэміі надзвычай смяротнай ліхаманкі ўжо загінула амаль 7 тысячаў чалавек. Адзіночныя выпадкі заражэння былі зафіксаваныя ў Іспаніі і ЗША.

На званне асобы года Time у гэтым годзе прэтэндавалі 50 чалавек, грамадскіх рухаў ці сацыяльных з'яў. Сярод іх была і сёлетні нобелеўскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Малала Юсафзай, пратэстуючыя з амерыканскага Фергюсана, ахвяра хакераў Джэніфер Лоўрэнс, выкрадзеныя радыкальнымі ісламістамі вучаніцы нігерыйскай школы ў Чыбаку, прэзідэнты Абама, Пуцін, Асад.

Асоба года вызначаецца часопісам Time з 1927 года і з'яўляецца галоўнай тэмай снежаньскага выпуска часопіса. У розныя гады асобамі года па версіі Time прызнаваліся Адольф Гітлер, Іосіф Сталін, Махатма Гандзі, каралева Елізавета ІІ, Уладзімір Пуцін, Барак Абама. У мінулым годзе асобай года Time стаў Папа Францішак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?