У мінулы чацвер размешчанае ў Нідэрландах міжнароднае прадстаўніцтва Mexx абвясціла аб сваім банкруцтве, матывуючы гэта нестабільнай эканамічнай сітуацыяй, а таксама зніжэннем пакупніцкай здольнасці на ключавых рынках.

Нягледзячы на банкруцтва, крамы пакуль застануцца адкрытымі, каб распрадаць наяўныя запасы адзення, паведамлялі мясцовыя СМІ. Пры гэтым адзначалася, што знешні кіраўнік, прызначаны судом, шукае магчымасці, каб перазапусціць сетку.

Калі бізнес перазапусціць не атрымаецца, рознічныя крамы брэнда будуць закрыты.

На беларускім рынку наступствы банкруцтва пакуль не адчуваюцца. Як паведамілі ў буціках MEXX, што знаходзяцца ў мінскіх гандлёвых цэнтрах «Сталіца» і «Люстэрка», праца працягнецца ў штатным рэжыме. Аб'яваў пра будучыню аб'ектаў гандлю пакуль адміністрацыя не рабіла.

У Брэсце наогул літаральна на днях на вуліцы Дзяржынскага адкрылі новы буцік кампаніі.

Кампанія Mexx была заснавана ў Нідэрландах ў 1986 годзе эмігрантам з Індыі Ратанам Чадхам. Пазней ён прадаў бізнес амерыканскай фірме Liz Claiborne. У 2011 годзе кампанія Gores Group набыла 82 працэнтаў акцый кампаніі за 85 млн еўра.

Прадукцыя Mexx прадстаўлена ў 50 краінах па ўсім свеце. У цяперашні час у кампаніі працуюць каля 1,5 тыс супрацоўнікаў, 500 з іх — у Нідэрландах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?