Прафесар Мікола Савіцкі павялічыў папярэдняе выданне на 500 тэрмінаў. Цяпер слоўнік змяшчае больш за 3000 слоў.

Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і англійскай мовах і даецца яго тлумачэнне па-беларуску.

Мікола Савіцкі перайшоў на выкладанне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў эканамічным універсітэце па-беларуску яшчэ ў 1989 годзе. Тады ён і пачаў працу над беларусізацыяй навуковых дапаможнікаў. Складальнік «Руска-беларуска-англійскага слоўніка па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы», шэрагу дапаможнікаў для ВНУ на беларускай і рускай мовах.

Набыць слоўнік можна тут.

М.І. Савіцкі. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы. 2 выданне. — Мінск: Медыял, 2014 — 418 с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0