«Яндэкс.Горад» дазваляе адшукаць установы практычна любога тыпу: ад кавярні да аптэкі, ад кінатэатра да банкамата.

Установы можна фільтраваць па пэўных параметрах. Напрыклад, пры выбары рэстарана — па наяўнасці паркоўкі ці Wi-Fi. Аб кожнай установе можна напісаць водгук і пакінуць фота. У базе «Яндэкса» каля 55 тысяч месцаў у Мінску.

Праграма распаўсюджваецца бясплатна для смартфонаў на Android (версій 4.0 і навей) і iOS (версій 7.0 і навей).

Як адзначае dev.by, гэтая праграма можа стаць канкурэнтам беларускім парталам relax.by и 360.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?