Узровень актыўнасці расійскіх марскіх і паветраных узброеных сіл у Балтыйскім рэгіёне на гэтым тыдні быў «беспрэцэдэнтным», заявіў міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк.

Паводле яго слоў, расійская ваенная актыўнасць адбывалася ў міжнародных водах і паветранай прасторы, і больш за ўсё ўразіла Швецыю.

Семоняк падкрэсліў, што Расія «не рыхтавалася да атакі», аднак тэставала абарону НАТА, што «не служыць выбудоўвання добрых адносін і даверу».

У аўторак у арміі Нарвегіі заявілі, што адзін з нарвежскіх ваенных самалётаў ледзь пазбег сутыкнення з расейскім знішчальнікам, падляцелую занадта блізка.

Інцыдэнт адбыўся на поўнач ад Нарвегіі.

Таксама раней на гэтым тыдні фінскія паветраныя войскі заявілі аб «незвычайнай інтэнсіўнасці» расійскай актыўнасці над Балтыйскім морам і Фінскім залівам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?