Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў пятніцу заявіў, што за апошнія суткі ўпершыню за ўвесь час канфлікту на ўсходзе Украіны там не быў паранены ці забіты ніводны ўкраінскі вайсковец.

«У мяне пазітыўныя навіны. Сёння (у пятніцу) упершыню за сем месяцаў … ва Украіне зафіксавана цяперашняе перамір'е», — заявіў Парашэнка падчас візіту ў Аўстралію.

9 снежня ў Данбасе пачаўся «рэжым цішыні», узгоднены пры пасярэдніцтве АБСЕ.

За час канфлікту на ўсходзе Украіны загінулі больш за чатыры тысячы чалавек, больш за мільён былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?