У Беларусі за парушэнні заканадаўства аб гандлю Міністэрства гандлю прыпыніла працу сямі сеткавых магазінаў «Электрасіла» (у Мінску, Пінску, Маладзечне, Мазыры) і «5 элемент» (у Гомелі, Ваўкавыску, Слоніме).

Як паведамілі ў Мінгандлі, рашэнні зацверджаны першым намеснікам міністра гандлю Артурам Карповічам ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі ад 5 снежня № 567.

Паводле дадзеных Мінгандлю, было праверана 27 крам дадзеных сетак і парушэнні былі выяўленыя ў кожным гандлёвым аб'екце з правераных. Крамы рэалізуюць у асноўным імпартную бытавую тэхніку і спадарожныя тавары.

У некаторых з іх устаноўленыя факты падману спажыўцоў, невыканання асартыментных пералікаў. таксама былі выяўленыя такія парушэнні, як рэалізацыя тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці (мыйныя сродкі, картрыджы, сродкі для чысткі і іншыя), адсутнасць цэннікаў, інфармацыі аб таварах на беларускай або рускай мовах, аб краіне іх паходжання, анатацый з асноўнымі тэхнічнымі характарыстыкамі і г.д, растлумачылі ў Мінгандлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?