У сталіцы Украіны на навагоднія святы працягнулі забарону выкарыстоўваць піратэхнічныя сродкі.

Увялі табу на піратэхніку яшчэ ў верасні — з-за трагічных падзей на ўсходзе краіны.

Забарона павінна доўжыцца тры месяцы, аднак цяпер яе працягнулі, каб не палохаць кіяўлян, якія могуць пераблытаць шум ад салютаў або петардаў з сапраўднымі выбухамі.

Парушальнікаў абяцаюць караць, паведамляе Unian.net.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0