19 студзеня фальклор-тэатр «Госціца» сустракаецца з прыхільнікамі і былымі ўдзельнікамі. У малой зале КЗ «Мінск» (Кастрычніцкая, 5) пройдзе прэзентацыя другога альбома «Госціцы» і канцэрт-сустрэча.
CD-выданне пад назвай «…І куды што падзелася?» – рарытэтны збор запісаў спеўнага рэпертуару ўдзельнікаў фальклор-тэатра 1986—2005 гадоў.
Канцэрт-сустрэча — гэта жывое выкананне найлепшых спеўных шэдэўраў з калекцыі «Госціцы», сольныя выступы, дэманстрацыя фрагментаў з відэафільмаў і канцэртных праграм фальклор-тэатра.
Да ўвагі гледачоў прапануецца буклет з выявамі ўдзельнікаў калектыва розных часоў.
Пачатак сустрэчы а 19-й.
Квіткі ад 90 000 да 130 000. Квіток за 150 000 + кампактдыск у падарунак!
Кропкі продажу без нацэнкі: каса к/з Мінск, пераход Я.Коласа.
Інтэрнэт-продаж: www.kvitki.by, www.ticketpro.by
Даведкі па тэл. (029) 6490888, (017) 286638.





