president.gov.by

Беларусь выступае за адмену якіх бы там ні было санкцый, бо яны наўпрост адбіваюцца на ўзроўні жыцця простых людзей.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што 2014 год стаў адным з самых складаных у сусветнай палітыцы за апошнія некалькі гадоў.

«Некаторыя дзяржавы імкнуцца ўплываць не толькі на рэгіянальныя працэсы, але і спрабуюць змяніць глабальны баланс сіл», — заўважыў ён.

Паводле яго слоў, «вынік у наяўнасці — рост напружанасці ў свеце, зніжэнне даверу да партнёраў, санкцыйнае супрацьстаянне».

«Беларусь цалкам падтрымлівае раўнапраўнае супрацоўніцтва паміж краінамі, пазбаўленае ціску і прымусу, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы выступаем за адмену якіх бы там ні было санкцый. бо яны наўпрост адбіваюцца на ўзроўні жыцця людзей».

На думку Лукашэнкі, складанасць сучаснай сітуацыі, зніжэнне ролі міжнародных арганізацый у вырашэнні сусветных праблем павышаюць значнасць двухбаковых сувязяў, дружбы і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

«У гэтым плане наша краіна настроена на актыўную працу», - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён выказаў надзею, што і дзейнасць дыпламатаў будзе садзейнічаць умацаванню ўзаемавыгадных сувязяў паміж Беларуссю і краінамі, з якіх яны прыбылі. Як сказаў Аляксандр Лукашэнка, сёння на цырымоніі свае дзяржавы прадстаўляюць дыпламаты амаль з усяго свету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру