Граматы, падпісаныя яго энергічным, размашыстым Stephanus Rex, можна пабачыць у гістарычным музеі ў Вільні.
Варта падзякаваць гэтаму трансільванцу за Полацк. Невядома, ці быў бы такі горад у складзе Беларусі і ці быў бы такі горад наагул, каб Батура не адбіў яго ў Івана Жахлівага.
Дзякуючы яму набыла непаўторнае сваё аблічча і Горадня. Яна была каралеўскім горадам за Батурам. Нельга не ўспомніць і Віленскі ўніверсітэт, з якога выйшла мноства слынных асобаў нашай гісторыі. Ён быў заснаваны ў 1579 годзе прывілеем вялікага князя Сцяпана.
Труна Батуры ў падвалах Кракаўскага замку адзіная засыпаная кветкамі.





