Photo Giedrė Rein
У бліжэйшыя суткі, 13 снежня, умовы надвор'я Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты ад цыклона «Аляксандра» з цэнтрам над поўднем Фінляндыі. Чакаецца пахмурнае надвор'е.
У многіх раёнах ападкі (мокры снег, дождж).
Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 2°С, максімальная днём 0.. + 6°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём - расці.
14 снежня надвор'е будуць фармаваць паветраныя масы атлантычнага паходжання і франтальны раздзел, які перамяшчаецца на паўднёвы ўсход краіны. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак каля 0°.
15 снежня Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску пад уплывам паветраных мас атлантычнага паходжання. Ноччу без істотных ападкаў, днём месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж).
У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 5°, максімальная днём -2.. +4°C.





