Павел Вінаградаў з'ехаў з Мінска 12 снежня. Як паведамляла Еўрарадыё, бліжэйшым часам ён будзе жыць у бацькі ў Беразіно. Асноўная прычына — пагроза трапіць у лекава-працоўны прафілакторый.

У гутарцы з Еўрарадыё Вінаградаў падзяліўся планамі на будучыню:

«Пасяджу, пабудую планы. Натуральна, трэба будзе нешта рабіць… Зараз у нас стала модна «абнуляцца» — вунь Міхалок «абнуліўся». Я таксама паспрабую «абнуліцца», падумаць, каб да свайго вяртання ў Мінск прыдумаць што-небудзь глабальнае і крутое, каб гэта ажыццяўляць».

Вінаградаў кажа, што збіраецца наязджаць у Мінск, бо тут у яго застаецца жонка і афіцыйная праца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна