У чацвер, 11 снежня, рабочыя цэха перапрацоўкі піламатэрыялаў Барысаўскага дрэваапрацоўчага камбіната прыйшлі на свае працоўныя месцы, але пачынаць працу адмовіліся.
Прычынай стаў затрымак заробку. Замест 4 мільенаў рублеў, рабочыя атрымалі толькі каля 600 тысяч. Па словах кіраўніцтва, падставай для гэтага сталі невыкананыя нормы і святы ў Расіі.
У бухгалтэрыі прадпрыемства адказалі коратка: «Даведак не даем». Спробы датэлефанавацца да намесніка дырэктара па ідэалогіі скончыліся нічым.





