Праект антынаркатычнага дэкрэта прадугледжвае пакаранне за збыт наркотыкаў у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 25 гадоў.

Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка раённага суда ў Валожыне.

«Тыя рашэнні, якія былі прыняты на нарадзе па пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў у кіраўніка дзяржавы, цяпер рэалізуюцца на практыцы. Падрыхтаваны ўжо ў канчатковым варыянце праект дэкрэта, у якім у прынцыпе ёсць усё тое, аб чым гаварылася на нарадзе», — адзначыў Валянцін Сукала.

У прыватнасці, праектам дэкрэта прадугледжана ўзмацненне адказнасці за распаўсюджванне наркотыкаў. «У першую чаргу гэта закране распаўсюджвальнікаў наркотыкаў, тых, хто прадае і распрацоўвае так званыя дызайнерскія наркотыкі. Для іх пакаранне ўстанаўліваецца пры асабліва абцяжваючых абставінах аж да 25 гадоў пазбаўлення волі. Для спажыўцоў наркотыкаў уводзяцца спецыяльныя прафілакторыі з узмоцненым рэжымам, г.зн. прадугледжаны шэраг навацый, якія ўзмацняюць адказнасць за збыт і ўжыванне наркотыкаў», — сказаў старшыня Вярхоўнага суда.

Паводле слоў Валянціна Сукалы, антынаркатычны дэкрэт можа быць падпісаны да канца бягучага года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру