Рэжым работы мінскіх магазінаў і аб'ектаў грамадскага харчавання прадаўжаецца ў перыяд з 15 снежня па 7 студзеня, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Так, з 15 снежня 2014 года па 7 студзеня 2015 года для прадуктовых магазінаў гандлёвай плошчай звыш 650 кв.м прадугледжана завяршэнне работы не раней за 22.00.

25, 31 снежня і 7 студзеня прадуктовыя і непрадуктовыя магазіны будуць працаваць па рэжыме рабочага дня, 1 студзеня 2015 года — з 10.00 да 18.00.

У ГУСР адзначылі, што забаронена закрываць гандлёвыя аб'екты на рамонт, інвентарызацыю, санітарныя дні і іншыя такія мерапрыемствы з 15 снежня 2014 года па 15 студзеня 2015 года.

Рэстараны і кавярні будуць працаваць без выхадных дзён да 6.00 раніцы з 15 снежня па 1 студзеня (за выключэннем размешчаных у памяшканнях, убудаваных у жылыя дамы) — пры наяўнасці заказаў на правядзенне святочных мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?