Казка «Вежа Міру» Максіма Багдановіча перакладзеная на іспанскую мову і выйдзе ў свет ў 2015 годзе, паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Іспаніі. 

Пераклад казкі зрабіла грамадзянка Беларусі Анастасія Кузьменка, якая пражывае ў Мадрыдзе. Плануецца, што пераклад твора Максіма Багдановіча будзе выдадзены у наступным годзе ў Мадрыдзе ў адным з іспанскіх выдавецтваў. 

Прэзентацыя прайшла падчас мерапрыемства «Беларускі вечар у Мадрыдзе», якое было ўпершыню зладжана ў іспанскай сталіцы пасольствам Беларусі. 

Першая частка мерапрыемства была разлічана на прадстаўнікоў дзелавых колаў, у другой — адбылася культурная праграма, арганізаваная сумесна пасольствам Беларусі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якая пражывае ў Іспаніі. 

Таксама на вечары адбылася прэзентацыя перакладу на іспанскую мову беларускіх, рускіх і ўкраінскіх казак, якую зрабіла Ганна Петрусь. 

Дзеці прадстаўнікоў беларускай дыяспары прачыталі вершы на беларускай мове: «Я – беларус маленькі!» Міколы Маляўкі і «Беларусачка» Алеся Бадака. 

На вечары выступіў беларускі баяніст Валерый Звяжэвіч з творам Ігара Лучанка «Мой родны кут, як ты мне мілы» і оперная спявачка Кацярына Анціпава. 

Найбольш яскравай часткай вечара стала выступленне хору іспанцаў, якія выканалі беларускія народныя песні як на беларускай мове, так і ў перакладзе на іспанскую. 

Выступаючы перад прадстаўнікамі беларускай дыяспары і дзяржаўных ўстаноў Іспаніі, пасол Беларусі Павел Латушка адзначыў актывізацыю беларуска-іспанскага супрацоўніцтва як у эканамічнай, так і ў гуманітарнай сферах. Ён выказаў асаблівую ўдзячнасць беларусам, якія пражываюць у Іспаніі, за захаванне беларускіх традыцый і мовы. 

Як паведамляе прэс-служба, у Эль-Эскарыалі гэтымі днямі таксама праходзіць выстава сучаснага беларускага мастака Віктара Альшэўскага, на якой прадстаўлены творы, прысвечаныя помнікам гісторыі і культуры Беларусі. 

У рамках дыпламатычнага прыёму ад імя пасольства Беларусі, на якім прысутнічала больш за 100 гасцей, адбылася прэзентацыя фотавыставы «Беларусь пад зорамі» Цэнтра сучаснага мастацтва Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру