У матчы чэмпіянату КХЛ сёння, 12 снежня, «Дынама» на «Мінск-Арэне» разграміла лідара Усходу омскі «Авангард» з лікам 6:2 (2:1, 3:1, 2:0).
«Дынама» займае 5-ы радок у Заходняй канферэнцыі з 61 балам.
Наступныя чатыры матчы мінчукі таксама правядуць дома:
14 снежня з «Барысам» з Астаны, 24-га — з пецярбургскім СКА, 27-га — з рыжскім «Дынама», 29-га — з падольскім «Віцязем».





