Пасля доўгіх гадоў забыцця на захадзе Францыі была знойдзеная легендарная калекцыя аўтамабіляў 50-60 гадоў.

50 транспартных сродкаў калекцыі пакрытыя пылам, але даволі добра захаваліся: Bugatti, Hispano-Suiza, Talbot-Lago, Panhard-Levassor, Maserati, Ferrari, Delahaye, Delage і Hispano мірна спалі пад тоўстым пластом пылу.

Знойдзеная калекцыя першапачаткова збіралася ў перыяд з 1950-х па 1970-я прадпрымальнікам Ражэ Баёнам, які планаваў зрабіць музей аўтамабіляў. На жаль, гэтай мары не было наканавана ажыццявіцца: з-за банкруцтва свайго бізнэсу Баёну прыйшлося прадаць каля 50 аўтамабіляў. Але сярод старых аўтааматараў заўсёды хадзілі чуткі, што Ражэ Баён здолеў захаваць самыя каштоўныя рэчы сваёй калекцыі. Спадар Баён памёр каля 10 гадоў таму, а ягоны сын памёр летась. Унук Ражэ Баёна, які атрымаў у спадчыну маёнтак, ніколі не думаў, што ў закінутых гаспадарчых пабудовах змяшчаюцца сапраўдны скарб.

У калекцыі, якую лічылі страчанай, маюцца сапраўдныя цуды – напрыклад, Maserati A6G 200 Berlinetta Grand Sport 1956 года, спраектаваная Пьетра Фруа; такіх машын было выпушчана ўсяго тры.

Найважнейшая дэталь калекцыі — Ferrari 250 GT SWB California Spider, сапраўдная легенда, якая належала акцёрам Жэрару Блену і Алену Дэлону. Гэтую машыну аматары кіно маглі бачыць у фільме «Драпежніцы»: у ёй сядзяць Джэйн Фонда і Алэн Дэлон. Кошт рарытэтнага аўтамабіля ацэньваецца ў 14,8 млн долараў. Ferrari гэтай мадэлі было выпушчана ўсяго 36 штук.

Таксама ў калекцыі знаходзіцца машына Talbot-Lago T26 Grand Sport, якая належала егіпецкаму каралю Фаруку.

Некаторыя з машын праржавелі настолькі, што ўжо не падлягаюць аднаўленню, але іншыя нядрэнна захаваліся і каштуюць сотні тысяч долараў.

Калекцыя будзе выстаўленая на аўкцыён 6 лютага 2015 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру