Вядомы бразільскі футбаліст, які завяршыў сваю кар'еру, 38-гадовы Раналда можа вярнуцца ў гульню, піша партал Estadão.

Раналда двойчы быў чэмпіёнам свету ў складзе зборнай Бразіліі, а цяпер плануе аднавіць кар'еру ў ЗША

Паведамляецца, што ён будзе гуляць у складзе амерыканскага клуба Fort Lauderdale Strikers. Раналда — саўладальнік гэтай каманды.

«Я буду актыўна ўдзельнічаць у фарміраванні каманды, а таксама ў акцыях, якія дапамогуць клубу прагрэсаваць. Магу сказаць з упэўненасцю, што футбол у ЗША перажывае ўздым», — сказаў былы форвард.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?