Міністэрства аховы здароўя Беларусі патрабуе ад гандлёвых аб'ектаў не павышаць цэны на лекавыя сродкі і вырабы медпрызначэння.

«Міністэрства аховы здароўя даручае прыняць вычарпальныя меры па недапушчэнні росту адпускных і рознічных цэн на лекавыя сродкі, выбары медыцынскага прызначэння і іншыя спажывецкія тавары», — гаворыцца ў паведамленні ведамства. Тэрміны дзеяння гэтага патрабавання не ўказваюцца. 

Такое рашэнне прынята «з мэтай выканання даручэння кіраўніка дзяржавы і ўрада, з улікам прынятага ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2014 года № 567 «Аб дадатковых мерах па абароне правоў спажыўцоў».

Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя звяртае ўвагу, што «ў выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства аб фармацэўтычнай дзейнасці, а таксама аб цэнаўтварэнні і завышэння цэн міністэрствам будуць прымаюцца самыя жорсткія меры, аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў».

Нагадаем, раней Міністэрства гандлю аб'явіла мараторый на рост цэн для гандлёвых прадпрыемстваў і вытворцаў да 15 студзеня 2015 года. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру