Даследчыкі вывучылі дадзеныя пра лаўрэатаў прэміі Дарвіна, якую ўручаюць людзям, памерлым самым недарэчным спосабам, і высветлілі, што мужчын сярод фіналістаў было значна больш, чым жанчын, піша The Daily Mail.

Навукоўцы прааналізавалі звесткі аб намінантах прэміі за 20 гадоў, пачынаючы з 1995 і да 2014. Вынікі апублікаваныя ў British Medical Journal.

Аказалася, што ўзнагароду прыкладна ў 90% выпадкаў прысуджалі мужчынам. Так, да прыкладу, з ліку незайздросных «пераможцаў» — 318 былі мужчынскага полу, а жаночага ўсяго толькі 36.

«Як ні дзіўна, у 90% выпадкаў па недарэчнай выпадковасці гінуць менавіта прадстаўнікі моцнага полу», — сказалі арганізатары антыпрэміі.

У ліку лаўрэатаў зусім не прэстыжнай, а хутчэй, «цынічнай цырымоніі» — тэрарыст, які падарваўся на сваёй бомбе пасля таго, як яму вярнулі яго пасылку з выбухоўкай з-за недастатковай колькасці марак.

Як адзначылі аўтары артыкула, сярод мужчын «выжывае на аднаго ідыёта менш». Эксперты тлумачаць, што пад «ідыятызмам» маюць на ўвазе бессэнсоўную рызыку, калі асабістая выгада ад уласных дзеянняў альбо мізэрная, альбо зусім адсутнічае, пры гэтым вынік аказваецца абсалютна негатыўным або фатальным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?