Інтэрнэт-гігант Google пацвердзіў, што выведзе з Расіі свае інжынерна-тэхнічныя службы, але не раскрыў прычын такога рашэння.

«Мы вельмі цэнім нашых карыстальнікаў і кліентаў у Расіі, і наша расійская каманда знаходзіцца тут, каб працаваць для іх», — гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага прадстаўніка кампаніі ў Расіі Святланы Ануравай.

Крыніца ў Google распавяла, што перавод інжынераў у іншыя офісы не унікальная з'ява, гэта адбывалася ў Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі і ЗША, дыстанцыйная распрацоўка сэрвісаў для канкрэтных краін — таксама стандартная практыка Google. Паводле яго слоў, Google працягне павялічваць інвестыцыі ў Расію і ў 2015 годзе.

Крыніца, знаёмы з менеджарамі Google, кажа, што перавод распрацоўшчыкаў з Расіі адбываецца з-за агульнай сітуацыі, якая склалася ў краіне, у тым ліку і з-за ўсіх прынятых у галіне інтэрнэту законаў і ў цэлым з-за пахаладання расійска-амерыканскіх адносін. Аб закрыцці расійскага офіса Google пакуль гаворкі не ідзе. Тым больш, што вядзенне аперацый у Расіі патрабуе прысутнасці многіх супрацоўнікаў у краіне. Тады як распрацоўшчыкі не прывязаны да канкрэтнай краіны, яны могуць працаваць адкуль заўгодна, і перавесці іх з краіны значна лягчэй.

Рашэнне аб вывадзе распрацоўшчыкаў з Расіі было прынята яшчэ ў канцы лета. Самі распрацоўшчыкі даведаліся пра гэта ў пачатку гэтага тыдня: ім дадзена два месяцы на роздум — пераехаць або звольніцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?