Вядомы ўкраінскі рэжысёр і апэратар Яраслаў Пілунскі, які быў у палоне ў Крыме, калі Расія захапіла паўвыспу, зняў кранальнае відэа на песню ўкраінскага гурту «ТІК», паведаміў zaxid.net.

Кліп, які паказвае, як цывільныя валанцёры дапамагаюць жаўнерам на фронце, быў апублікаваны ў інтэрнэце.

«Гэтае відэа мы прысвячаем не толькі вайскоўцам, якія кожную хвіліну рызыкуюць сваім жыццём дзеля абароны нашай краіны, кожнага з нас, але і валанцёрам, якія рызыкуюць не меньш. Сапраўдным героям, якія вязуць не толькі самае неабходнае, але і такія важныя словы падтрымкі ад зусім незнаёмых людзей з усёй краіны», — сказаў лідар гурта «ТІК» Віктар Бранюк.

Антыўкраінскія сілы неаднаразова бралі ў палон і пагражалі не толькі вайскоўцам, але і дабраахвотнікам, якія на свае грошы збіраюць і адвозяць салдатам на фронт вопратку, медыкаменты, ежу.

10 снежня ў Адэсе быў выбухам знішчаны офіс адной з валанцёрскіх арганізацый. Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Тэрарыстычны акт».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру