Інцыдэнт з заўзятарамі мінскага «Дынама» ў Фларэнцыі паказвае, над чым трэба працаваць у наступным сезоне, заявіў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас на цырымоніі закрыцця сезона ў Мінску 13 снежня.

«Менш як 48 гадзін таму мінскае «Дынама» паставіла знамянальную кропку ў сезоне, і мы змаглі раздзяліць радасць гэтай перамогі (над «Фіярэнцінай» у матчы Лігі Еўропы з лікам 2:1), якую крыху азмрочылі беларускія фанаты», — сказаў Румас.

Паводле яго, хамскія выкрыкі балельшчыкаў не дазваляюць камфортна сябе адчуваць на стадыёне ўсёй сям'ёй.

Разам з тым Румас выказаў удзячнасць «за адданасць і падтрымку ў цяжкія часы». «Сезон быў кантрасны. Мы радаваліся перамогам клубаў на міжнароднай арэне. Дзякуючы БАТЭ і мінскаму «Дынама» ўпершыню ў гісторыю ў нас была двайная еўракубкавая восень. Мы перажывалі з-за паражэнняў нацыянальнай зборнай», — зазначыў старшыня федэрацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру