Дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Віталь Мілонаў прапанаваў ператварыць гей-клубы ў дзіцячыя кафэ. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Говоріт Москва» пасля наведвання адной з начных устаноў Пецярбурга.
«Цэнтральная станцыя»- гэта клуб, дзе ў вялікай колькасці збіраюцца вычварэнцы, педафілы, - растлумачыў Мілонаў, - Я лічу, што месца павінна быць пераабсталявана ў дзіцячую марожаніцу, ну а экспанаты, супрацоўнікі найбольш яркія могуць быць здадзеныя ў кунсткамеру».
Дэпутат наведаў клуб у ноч на 14 снежня ў суправаджэнні супрацоўнікаў АМАПа. Мілонава адмовіліся пусціць ва ўстанову, пасля чаго паміж яго прыхільнікамі і ўдзельнікамі вечарынкі пачалася бойка.
Супрацоўнікі паліцыі затрымалі пецярых непаўналетніх гасцей клуба. Прычым, па словах Мілонава, усе затрыманыя - дзяўчаты. Ён таксама падкрэсліў, што аб знаходжанні ў клубе непаўналетніх яму паведамілі бацькі падлеткаў. Мілонаў таксама заявіў пра намер дамагацца закрыцця ўстановы.





