Нечаканую знаходку зрабіла здымачная група, якая рыхтавала фільм аб афіцыйнай рэзідэнцыі брытанскай каралевы Лізаветы II - Букінгемскім палацы, паведамляюць інфармагенцтвы.
Падчас здымак праграмы на тэрыторыі саду Букінгемскага палаца тэлевядучы знайшоў псіхатропныя грыбы - галюцынагенныя мухаморы выгляду Amanita muscaria. Аднак у палацы не збянтэжаныя такой знаходкай, тлумачачы гэта тым, што ў садзе шмат розных раслін, у тым ліку і некалькі відаў грыбоў. Як адзначыў прэс-сакратар палаца, галюцынагенныя грыбы з саду не выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі ежы.





