Жыхары штату Аёва неўзабаве могуць атрымаць магчымасць выкарыстоўваць свой смартфон у якасці пасведчання кіроўцы, выдадзенага Упраўленнем транспарту штату Аёва (ЗША).
Зараз улады Аёвы працуюць над складаным высокатэхналагічным праектам па стварэнні адмысловага дастасавання, якое дазволіць выкарыстоўваць смартфоны ў якасці пасведчання кіроўцы. Нягледзячы на відавочную зручнасць, новаўвядзенне суправаджаецца мноствам рызыкоўных момантаў. Чакаецца, што транспартнае кіраванне Аёвы ўключыць у распрацоўку шэраг функцый для пацвярджэння сапраўднасці кожнага дакумента і забеспячэння прыватнасці асабістай інфармацыі ўладальніка.
Па словах кіраўніка ўпраўлення транспарту ў штаце Аёва Пола Трамбіна, дастасаванне будзе адрознівацца некалькімі ступенямі абароны, сярод якіх варта адзначыць асабісты нумар і сістэму біяметрычнай аўтэнтыфікацыі па адбітках пальцаў і іншым біяметрычным дадзеным (укараненне апошняга плануецца ў будучыні).
Неабходна адзначыць, што ў Аёве кіроўцам ужо сёння дазваляецца прадастаўляць упаўнаважаным органам выканаўчай улады лічбавыя копіі пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку і страхавы поліс. Такім чынам, дадзеная ініцыятыва – гэта яшчэ адзін крок уладаў да аўтамабілістаў.
У бліжэйшыя шэсць месяцаў дастасаванне будзе тэставацца абмежаванай колькасцю дзяржаўных служачых у рамках пілотнай праграмы. Калі тэставанне скончыцца паспяхова, то ўсе жыхары Аёвы змогуць далучыцца да праграмы ўжо ў наступным годзе.





