Колькасць загінулых на ўсходзе Украіны ў выніку баявых дзеянняў ўзрасла да 4 тысяч 634 чалавек. Такія дадзеныя прыводзіць Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН у сваёй заяве, апублікаванай 13 снежня, перадае радыё «Свабода».

Пры гэтым менш чым за месяц на Данбасе загінулі звыш 300 чалавек.

Акрамя таго, 10 тыс. 243 чалавекі былі параненыя за перыяд з красавіка па сённяшні дзень.

Таксама за 1,1 млн чалавек сталі перасяленцамі, з іх 542080 - ўнутрана перамешчанымі асобамі, 567956 - бежанцамі ў суседніх краінах, з якіх 465721 - выехалі ў Расею.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?