Даніэль Энгельбрэхт, які выступае ў трэцім нямецкім дывізіёне за клуб «Штутгартэр Кікерс», перажыў спыненне сэрца ў першым матчы сезона 2013/2014.

Медыкам удалося вярнуць да жыцця футбаліста проста на полі, але абследаванне выявіла ў яго запаленне сардэчнай мышцы і парушэнне рытму.

24-гадовы форвард перанёс чатыры аперацыі на сэрцы, прапусціў сезон і вярнуўся ў строй у лістападзе 2014 года, праз 17 месяцаў пасля здарэння.

У мінулую суботу ў матчы супраць «Веэна» Даніэль выйшаў на замену на 83-й хвіліне і забіў пераможны гол.

Пры гэтым футбаліст гуляў з дэфібрылятарам на грудзях, стаўшы тым самым першым нямецкім гульцом, якія выйшлі на поле з апаратам, які кантралюе біццё яго сэрца і выяўляе якія-небудзь анамаліі.

Энгельбрэхт расплакаўся, калі партнёры па камандзе абдымалі яго, віншуючы з голам, і паказаў усім надпіс на футболцы «Няма нічога немагчымага».

ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА ГОЛА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?