netwerk24.com
Ролен Страус (Rolene Strauss) з ПАР стала пераможцай конкурсу «Міс Свету», які праходзіў у Лондане, паведамляе netwerk24.com.
netwerk24.com
Другое месца заняла Эдзіна Кулшар з Венгрыі, трэцяй стала прадстаўніца ЗША Элізабет Сафрыт.
Ролен Страус — студэнтка, ёй 22 гады, яна вучыцца на 4-м курсе медфакультэта Свабоднага універсітэта ў Блумфантэйне.
Беларусь прадстаўляла Вікторыя Мігановіч са Смаргоні, яна не ўвайшла ў Топ-25. Усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел прадстаўніцы 122 краін.
Фінал конкурсу пакажа канал АНТ а 22-й гадзіне.





