Прыкладна ў дзве гадзіны ночы па мясцовым часе аўстралійская паліцыя штурмавала кафэ Lindt ў Сіднэі, дзе ўзброены мужчына больш за 16 гадзін утрымліваў закладнікаў. Як толькі пачаўся штурм, пачуліся выбухі і страляніна.

Як мяркуецца, паліцыянты выкарыстоўвалі выбухпакеты, каб дэзарыентаваць злачынца.

Перад гэтым з кафэ выбеглі па меншай меры яшчэ шэсць чалавек. Неўзабаве пасля пачатку штурму выбеглі яшчэ больш за дзесяць.

Некалькі чалавек вынеслі з кафэ на насілках.

Спецыяліст па размініраванні увайшоў у кафэ пасля таго, як яго пакінулі вызваленыя закладнікі

Спецыяліст па размініраванні увайшоў у кафэ пасля таго, як яго пакінулі вызваленыя закладнікі

Як паведамляюць карэспандэнты з месца падзей, чалавек, які ўтрымліваў закладнікаў, забіты.

Паліцыя, пацвердзіла, што аблога кафэ скончаная. Тым не менш, пасля завяршэння штурму паліцэйскія працягнулі агляд памяшканняў кафэ.

Імя вядома

Раней паліцыя Аўстраліі назвала імя чалавека, які ўтрымлівае закладнікаў у кафэ ў Сіднэі — гэта Ман Харон Маніс, бежанец з Ірана, які атрымаў у Аўстраліі палітычны прытулак.

Паведамляецца, што раней яму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў сэксуальным гвалце: на момант нападу ён знаходзіўся на волі, выпушчаны пад заклад.

Адвакат Маніса апісаў свайго падабароннага як замкнёнага чалавека, які дзейнічае ў адзіночку.

У 2009 годзе Маніс быў асуджаны па справе аб рассыланні лістоў з пагрозамі сем'ям аўстралійскіх салдат, якія загінулі за мяжой

У 2009 годзе Маніс быў асуджаны па справе аб рассыланні лістоў з пагрозамі сем'ям аўстралійскіх салдат, якія загінулі за мяжой

Прадстаўнік кампаніі Lindt, якая з'яўляецца ўладальнікам кафэ, кажа што на момант захопу ў будынку знаходзіліся 10 працаўнікоў і 30 наведвальнікаў. Дакладнае колькасць закладнікаў да гэтага часу невядома.

Некалькі закладнікаў выбеглі з кафэ проста перад штурмам

Некалькі закладнікаў выбеглі з кафэ проста перад штурмам

На кадрах, паказаных па аўстралійскім тэлебачанні, былі бачныя па меншай меры тры закладнікі, якія стаяць з паднятымі рукамі насупраць акна, а побач — чорны сцяг з надпісам па-арабску. Сцяг нагадвае тыя, што выкарыстоўваюць баевікі ІГ, аднак не з'яўляецца яго дакладнай копіяй.

Некаторым закладнікам была неабходная тэрміновая дапамога

Некаторым закладнікам была неабходная тэрміновая дапамога

Мусульманскія арганізацыі Аўстраліі заявілі, што яны шакаваныя інцыдэнтам. Яны заявілі, што моляцца пра закладнікаў і мірнае вырашэнне сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?