У Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці 14 снежня быў затрыманы аўтамабіль, які перавозіў гарэлку замест камбікармоў. 

Паводле звестак прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта, машына «ДАФ» была спынена службовымі асобамі Магілёўскай мытні сумесна з супрацоўнікамі АДАІ Мсціслаўскага РАУС, АМАП ГУУС Мінгарвыканкама і супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы ў раёне вёскі Каськова. 

Згодна з дакументамі, прад'яўленымі вадзіцелем, у аўтамабілі перавозілася 14 тон кармавых дабавак у адрас адной з фермерскіх гаспадарак Гродзенскай вобласці. Пры праверцы тавару ў грузавым адсеку высветлілася, што пад выглядам кармавых дабавак у краіну спрабавалі ўвезці 18.320 бутэлек гарэлкі расійскай вытворчасці на агульную суму больш як 1 млрд рублёў. 

Алкагольная прадукцыя канфіскавана. Распачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?