У амерыканскім горадзе Нью-Брансуік у штаце Нью-Джэрсі, у венгерскім культурным цэнтры, штогод перад Калядамі адбываецца ўрачыстасць, у праграму якое ўваходзіць паказ ялінак розных этнічных групаў. Пяюцца таксама калядкі.

Фота Сержа Трыгубовіча

Фота Сержа Трыгубовіча

25 гадоў таму, як беларуская праваслаўная царква Жыровіцкай Маці Божай, што знаходзіцца ў горадзе Гайленд-Парк побач з Нью-Брансўікам, бярэ ўдзел у гэтай каляднай урачыстасці.

Удзел у паказе ялінак быў запачаткаваны нябожчыцай Галінай Русак ды працягваецца стараннямі Сяргея Трыгубовіча.

Сярод дзясятка ялінак на сёлетнім паказе стаіць і беларуская, удэкараваная аздобамі, таленавіта зробленымі ў Беларусі выключна з саломкі. Каля ялінкі стаіць табліца з апісаннем нашай каляднай куцці.

Сярод ялінак — італьянскае, грэчаскае, японскае ды іншых — беларуская глядзіцца вельмі прывабна.

Яна будзе сведчыць пра Беларусь на працягу наступных трох тыдняў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?