Старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка заявіў, што на цяпер прыпыненыя ўсе працоўныя кантакты паміж СБУ і ФСБ Расіі, перадаюць украінскія СМІ.

«На ўзроўні СБУ і ФСБ цяпер няма ніякіх зносінаў», — сказаў Налівайчанка.

Паводле ягоных словаў, кантакты могуць быць адноўлены, толькі калі на тэрыторыі Украіны наступіць мір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0