У бліжэйшыя суткі, 18 снежня, надвор'е ў краіне працягнуць фармаваць атмасферныя франты. Захаваецца няўстойлівае надвор'е. Ноччу па ўсходзе, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж).

У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, па поўначы парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -3.. + 2°С, максімальная днём прагназуецца ў межах ад -1°C да + 5°C. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём пачне слаба падаць.

У пятніцу, 19 снежня, і ў суботу, 20 снежня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і вельмі цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з Заходняй Еўропы.

19 снежня часам будуць ісці дажджы, ноччу па ўсходзе з мокрым снегам. Днём месцамі па захадзе моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 6°С, па ўсходзе каля 0..- 1°С; максімальная днём +3.. + 8°С, па захадзе слупок тэрмометра павысіцца да + 10 ° С.

20 снежня на большай частцы ападкі (дождж, днём будзе пераходзіць у мокры снег). У дзённыя гадзіны ў многіх раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак 0.. + 7°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру