Як сцвярджаюць у сацыяльнай сетцы, ранейшыя 20 фільтраў пераважна кампенсавалі нізкую якасць здымкаў з мабільных тэлефонаў. Новыя фільты меней кідкія і болей прыдатныя для фота высокай якасці.

Назвы новых фільтраў: Slumber, Crema, Ludwig, Aden і Perpetua.

Таксама сярод новых магчымасцяў Instagram публікацыя запаволенага відэа (slo-mo), змена парадку фільтраў у спісе, папярэдні прагляд здымка з накладзеным фільтрам у спісе фільтраў, карэкцыя перспектывы кадра і публікацыя каментароў без патрэбы абнаўлення стужкі навін.

***

Instargam – бясплатная сацыяльная сетка, аб’яднаная з фотахостынгам. Дазваляе публікаваць фота са смартфона і каментары да іх. Налічвае больш за 300 млн карыстальнікаў. Набытая кампаніяй Facebook у красавіку 2012 года за 1 млрд даляраў. Сацсеткай карыстаюцца як простыя людзі, так і публічныя персоны. Вядомыя расійскія інстаграмеры – Дзмітры Мядзведзеў і Рамзан Кадыраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру