Суд ЕС пастанавіў выключыць палестынскі ісламісцкі рух ХАМАС з спісу тэрарыстычных арганізацый, паведамляецца ў сераду ў пастанове суда.

фота АР

ХАМАС з 2007 года кіруе ў палестынскім сектары Газа. Стаўленне да яго ў свеце неадназначнае. Еўрасаюз, Ізраіль, Канада, ЗША і Японія кваліфікуюць ХАМАС як тэрарыстычную структуру. У Іарданіі ён забаронены. Аднак у Аўстраліі і Вялікабрытаніі толькі ваеннае крыло гэтага руху прылічаюць да спісу тэрарыстычных арганізацый.

***

Рух ісламскага супраціву ХАМАС (Harakat al-Muqawama al-Islamiya) заснаваны 14 снежня 1987 года ў сектары Газа вядомым мусульманскім дзеячам шэйхам Ахмедам Ясінам. Ён створаны на базе двух груповак, якія дзейнічалі ў Газе, што былі афіцыйна зарэгістраваныя як культурна-асветніцкія, якія займаліся дабрачыннасцю: «Крыло братоў-мусульман Заходняга берага ракі Ярдан і сектара Газы» і «Ісламскі джыхад — Палестына».

У аснову ідэалогіі руху легла «Хартыя ХАМАС» («Ісламская хартыя»), прынятая ў жніўні 1988 года. У гэтым дакуменце заяўленая мэта стварэння палестынскай дзяржавы на ўсёй тэрыторыі, якую займала падмандатная Палестына да ўтварэння Ізраіля ў 1948 годзе. Адно з галоўных патрабаванняў ХАМАС — сыход Ізраіля з акупаваных ў 1967 годзе тэрыторый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру