«Мяне сёння паставілі перад фактам, што ад 27 студзеня 2015 са мной болей не будзе працягвацца кантракт, - кажа дацэнт Генадзь Семянчук. – Гэта артыкул 35 частка 2 «Працоўнага кодэксу» – «Сканчэнне тэрміна працоўнай дамовы».

Фота з сайта volkovysk.by.

Пакуль Генадзь Семянчук не хоча агучваць падрабязнасці звальнення. Кажа, што на 26 снежня ён запланаваў прэс-канферэнцыю.

Генадзь Семянчук выкладаў у Гродзенскім універсітэце ад 25 жніўня 1991 года. «Адразу пасля таго, як у Маскве путч праваліўся, я прыйшоў уладкоўвацца на працу. Тагачасны рэктар Аляксандр Бадакоў толькі спытаўся ў мяне, як я стаўлюся да нацыянальнага адраджэння. Нармальна стаўлюся, адказаў я.

Правільна робіш, мы павінны ісці ў першых шэрагах адраджэнцаў, сказаў мне на гэта Бадакоў. Дарэчы, пару месяцаў таму ён памёр».

Спадар Семянчук кажа, што толькі за апошні год распрацаваў 4 спецкурсы, якія цяпер невядома хто будзе чытаць. Семянчук стварыў навуковы дапаможнік для студэнтаў «Археалогія Беларусі» ў 2 тамах. Ён з’яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных і шанаваных археолагаў Беларусі.

Літаральна пару дзён таму з Гродзенскага ўніверсітэта звольнілі доктарку гістарычных навук Святлану Куль-Сяльверставу. Яшчэ раней працу ў ВНУ пазбавіліся Андрэй Чарнякевіч, Вячаслаў Швед, Іна Соркіна, Ігар Кузьмініч. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру