«У сувязі з высокай папулярнасцю ў Беларусі замежных медыя і вядомымі падзеямі вакол суседзяў Беларусі ўстаюць на ўвесь рост пытанні інфармацыйнай бяспекі. Дэпутацкі клопат пра яе цалкам зразумелы, і, як паказвае вопыт суседзяў Беларусі, скідаць яе з рахункаў было б вялікай памылкай»,

— сцвярджае заснавальнік партала tut.by Юрый Зісер.

«На жаль, тэкст новай рэдакцыі Закона аб СМІ пакуль недаступны. Аднак, мяркуючы па каментарах журналістаў, тых, хто чуў прамову міністра інфармацыі, распрацоўшчыкі закона падышлі да праблемы так, як быццам не ведалі, што любы замежны сайт даступны любому беларусу нароўні з беларускім. Выдаваць законы, якія рэгулююць толькі Байнэт, — усё роўна што спрабаваць утрымаць кавалак паветра ў ванне.

Сёння тэарэтычна любому папулярнаму ў Беларусі замежнаму СМІ з кантэнтам на рускай або беларускай мовах, любому расійскаму тэлеканалу, «Рускаму радыё», які вяшчае як у эфіры, так і праз інтэрнэт, любому папулярнаму ў Беларусі замежнаму медыя (напрыклад, парталам Mail.Ru ці «Яндэкс «) альбо ў сацыяльных сетках магчыма размясціць у інтэрнэце інфармацыю, якая супярэчыць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Вельмі цікава, якім чынам Міністэрства інфармацыі скарыстаецца новай рэдакцыяй для рэгулявання распаўсюджвання інфармацыі праз інтэрнэт Рускай службы BBC, CNN, Euronews, навін на Mail.Ru і «Яндэксе», расійскіх і ўкраінскіх СМІ, а таксама беларускіх СМІ, што месцяцца за мяжой.

Мяркуючы па ўсім, наша дзяржава вырашыла адмовіцца ад барацьбы з тымі, хто сапраўды можа патэнцыйна пагражаць інфармацыйнай бяспецы, пайшоўшы па звыклым аблюбаваным шляху: «Бі сваіх, каб чужыя баяліся». Між тым моцныя айчынныя медыя — залог інфармацыйнай бяспекі, і замест таго, каб рабіць больш жорсткім рэгуляванне беларускіх інтэрнэт-медыя ў шкоду замежным, лепш бы ўраўнавалі правы традыцыйных СМІ з інтэрнэт-медыя, а не наадварот».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?