Рэдкая парода чарапах — элсэя белагорлая (Elseya albagula), прадстаўнікі якой здольныя дыхаць задам, хутка цалкам знікне, калі чалавецтва не зробіць захадаў для яе выратавання, паведаміў даследчык з Універсітэта Джэймса Кука Джэйсан Шафер на пасяджэнні дэпартамента Аўстраліі па пытаннях навакольнага асяроддзя.

Клаака гэтых чарапах здольная абсарбаваць кісларод. Арыгінальны спосаб дыхання дазваляе жывёлам праводзіць доўгі час пад вадой. Такое асяроддзе пражывання дазваляе ім быць менш уразлівымі для драпежнікаў. Але выкарыстанне рэк чалавекам ператварыла ўмовы пражывання элсэі ў практычна непрыдатныя для жыцця.

Галоўным месцам рассялення чарапах сёння з'яўляецца аўстралійская рака Конарс, якая становіцца ўсё меней прыдатным асяроддзем для гэтай пароды, адзначае часопіс Scientific American. Сельская гаспадарка і горназдабыўная прамысловасць сапсавалі якасць вады ў рацэ, што практычна не дае шанцаў для выжывання маладым асобінам. Папуляцыя дарослых чарапах падае падчас шлюбнага перыяду, калі жывёлы адпраўляюцца на пошук пары, спрабуюць пералезці праз плаціны, падаюць з іх і гінуць. А кладкі яек, якія ў гэтага віду адбываюцца толькі на 20-м годзе жыцця, знішчаюцца з-за павелічэння колькасці сельскай жывёлы на прылеглых да ракі тэрыторыях.

Эксперт лічыць, што апошнім прыдатным асяродкам існавання для чарапах застаецца вада ў рацэ Конарс. Ён заклікаў паменшыць яе тэхнагеннае выкарыстанне: спыніць будаўніцтва плацін і абмежаваць вадазбор для штата Квінсленд на паўночным усходзе Аўстраліі.

Вучоны мае намер працягваць вывучаць унікальную пароду і ўжо шукае фінансаванне для выратавання новых папуляцый. «Гэтыя чарапахі могуць дыхаць сваімі азадкамі, хіба гэта не надзвычайна?» — жартам усклікае Шафер, і ўжо сур'ёзным тонам адзначае, што «ў гэтага віду проста няма аналагаў — калі мы прамаргаем тэндэнцыю, якая склалася, мы страцім яшчэ адну пароду непаўторных нашчадкаў дыназаўраў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру