Хакеісты моладзевай зборнай Беларусі (U20) датэрмінова выйшлі ў топ-дывізіён чэмпіянату свету.

Беларускія хакеісты спяваюць гімн

18 снежня ў перадапошнім матчы на турніры ў групе А першага дывізіёна (Азіяга, Італія) каманда Паўла Перапехіна выйграла ў нарвежцаў з лікам 5:1 (3:0, 1:0, 1:1) і стала недасягальнай для супернікаў.

Становішча каманд: Беларусь — 12 ачкоў (4 гульні; розніца шайбаў 17—5), Нарвегія — 8 (4; 15—11), Латвія - 6 (3; 13—6), Аўстрыя — 4 (4; 17—22), Італія — 2 (3; 7—11), Славенія - 1 (4; 8—22).

Заключны матч Беларусь правядзе 20 снежня супраць аўстрыйцаў.

Апошні раз у топ-дывізіёне сусветнага маладзёжнага хакея беларуская зборная выступала ў 2007 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?