У выніку паніжэння тэмпературы на большай частцы Беларусі ўтварыліся небяспечныя дарожныя ўмовы.

Месцамі на дарогах галалёд. Акрамя таго, выпаў свежы сняжок.

Кіроўцам рэкамендуецца выбар мінімальнага хуткаснага рэжыму, без рэзкіх разгонаў і тармажэнняў. Асабліва пільнымі трэба быць на мастах і схілах.

Пешаходам трэба асцерагацца падзенняў і мець у галаве, што тармазны шлях транспартных сродкаў на такой дарозе павялічваецца, машыны можа заносіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?