Пра гэта Tut.by паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў. 

Пачынаючы з чацвярга ў атмасферы паступова будзе адбывацца перабудова, і разам з ростам атмасфернага ціску задзьмуць халодныя паўночныя вятры, а слупкі тэрмометраў пачнуць апускацца.

У чацвер, 25 снежня, тэмпература паветра на працягу сутак ад -2°С па поўначы да + 5°С па поўдні краіны. На большай частцы тэрыторыі ападкі — мокры снег, па поўдні з дажджом. У асобных раёнах слабы галалёд. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с.

У пятніцу, 26 снежня, тэмпература паветра яшчэ панізіцца і складзе ноччу -1 -8°С, пры праясненнях да -10°С; максімальная днём чакаецца 0 — -6°С. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У выхадныя пахаладанне ўзмоцніцца.

У начныя гадзіны маразы будуць дасягаць -3 -10°С, пры праясненнях да -13°С; максімальная днём 0 — -7°С. У асобных раёнах — кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца.

Такая тэмпература блізкая да нормы для гэтага часу, а ўсё надвор'е — снежнае і ўмерана марознае — будзе адпавядаць класічным уяўленням пра зіму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру