Уладзімір Пуцін, магчыма, правядзе асобную сустрэчу ў аўторак з Аляксандрам Лукашэнкам або дамовіцца аб такіх перамовах, піша расійскае інфармагенцтва ТАСС. Як паведаміў журналістам памочнік кіраўніка расейскай дзяржавы Юрый Ушакоў, такім чынам з'явіцца магчымасць абмеркаваць найбольш вострыя двухбаковыя праблемы.

«Дамоўленасці аб асобнай сустрэчы няма, але ў час мерапрыемстваў у аўторак [самітаў АДКБ і Еўразійскага эканамічнага саюза ў Маскве] ў прэзідэнтаў Расіі і Беларусі, несумненна, будзе магчымасць абмеркаваць вострыя і актуальныя тэмы», — сказаў Ушакоў.

Ушакоў не выключыў, што на такіх перамовах Пуцін і Лукашэнка могуць закрануць тэмы перакрыцця Беларуссю транзіту электронікі з Калінінграда ды іншыя эканамічныя пытанні.

«Будзе асабісты кантакт паміж прэзідэнтамі, і яны могуць заўсёды адысці ў бок і пагаварыць, а могуць дамовіцца аб сустрэчы, але я мяркую, што дзесьці ў нас навісае магчымасць і па-за заўтрашняй праграмай правесці сустрэчу з Лукашэнкам», — падкрэсліў Ушакоў.

Ён не стаў каментаваць пазіцыю Крамля з нагоды эканамічных канфліктаў Беларусі й Расіі.

«Будуць кантакты паміж прэзідэнтамі, я б хацеў дачакацца, тым больш засталося толькі некалькі гадзін», — растлумачыў ён.

Прадстаўнік Крамля дадаў, што «Лукашэнка ў нядзелю быў у Кіеве, і падзеліцца ўражаннямі з Пуціным».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?