Open.by у 2001 годзе

«Першы беларускі інтэрнэт-партал выканаў сваю місію і сыходзіць у гісторыю», — піша адміністрацыя ў развітальным лісце.

Пад канец 90-х ў байнэце з’явіўся першы каталог сайтаў 09.open.by, а за ім у 1999-м і паўнавартасны інфармацыйны партал Open.by. Дзякуючы яму затым з’явіліся Rabota.by, Shop.by і Domain.by, пошта Mail.by, сістэма электронных грошаў EasyPay ды іншыя сервіся.

«Мы стараліся быць карыснымі і раскрыць магчымасці Інтэрнэту ў максімальна даступным для вас выглядзе. Лічым, што гэта нам удалося», — кажуць на развітанне стваральнікі Open.by.

Таксама ў 1999 годзе ў белнэце з’явіліся пашукавік і лічыльнік Akavita.by, інтэрнэт-магазін Oz.by, цэнавы партал Kosht.com і банерная сетка ByBanner.Net. У 2000 годзе ў партала з’явіўся моцны канкурэнт — Tut.by, які на сёння з’яўляецца самым папулярным беларускім сайтам.

Пошта па адрасах Mail.by і Open.by працягне працу ў штатным рэжыме. Азнаёміцца з архіўнымі версіямі Open.by можна на сервісе Internet Archive.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру