Кампанія SumoCoupon сабрала 400 здымкаў кіраўнікоў паспяховых арганізацый, па 200 мужчын і жанчын на 10 сфераў бізнэсу. З дапамогай праграмы Psychomorph яны склалі твар сярэднестатыстычнага кіраўніка.
Некаторыя вынікі прадказальныя — кіраўнікі стартапаў, напрыклад, значна маладзейшыя за астатніх. Некаторыя — цікавыя. Напрыклад, жанчыны-палітыкі маюць карацейшыя стрыжкі, а самымі сівымі апынуліся мужчыны са сферы жыллёва-камунальных паслуг.
Відавочна, пры камбінаванні ўлічваліся толькі кампаніі пэўнай часткі свету — азіяцкія ці афрыканскія рысы твару не заўважныя ні ў адной галіне.
Пазналі на фота знаёмага? Угаворвайце яго пачаць адпаведны бізнэс!
Бізнэс
Палітыка
Тэхналогіі
Стартапы
Гандаль
Ахова здароўя
Жыллёва-камунальныя паслугі
Транспарт і турызм
Забавы
Некамерцыйныя арганізацыі