Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што новы закон аб санкцыях і падтрымцы незалежнасці Украіны, прыняты ў ЗША, будзе мець доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы для абедзвюх дзяржаў. Свой пункт гледжання кіраўнік Кабміна выклаў на сваёй старонцы ў Fаcebook.

Мядзведзеў лічыць, што як і закон Джэксана-Вэніка, дакумент, які дае права любому амерыканскаму прэзідэнту ў любы момант прымяніць санкцыі, атруціць адносіны Расеі і ЗША на дзесяцігоддзі.

Таксама прэм'ер-міністр адзначыў, што негатыўныя наступствы будуць і ў рашэнні прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі адмяніць пазаблокавай статус краіны. Гэтую прапанову сёння будзе разглядаць Вярхоўная Рада.

«Абодва гэтыя рашэнні будуць мець вельмі негатыўныя наступствы. І нашай краіне прыйдзецца рэагаваць на іх», — папярэдзіў Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0