«Комсомольская правда» в Украине высветліла, якія прэзенты могуць прынесці з сабой непрыемнасці, і склала «чорны спіс» падарункаў.

Аказваецца, калі чалавек — якому вы сабраліся дарыць падарунак — верыць у забабоны, то дрэнную прымету ён знойдзе літаральна ва ўсім. Тым не менш, ёсць падарункі, ад ўручэння якіх сапраўды лепш устрымацца, асабліва ў Новы год.

1. Вострыя прадметы (лёзы, відэльцы, нажы) — гэта можа справакаваць сваркі.

2. Насавыя хусткі — нават вельмі прыгожыя! — слёзы.

3. Гадзіннік. Кажуць, яны — да расставання, у Кітаі і зусім лічыцца, што падораныя гадзіннікі тут жа пачынаюць адлічваць год смерці.

4. Пусты кашалёк (гаманец) вядзе да безграшоўя.

5. Посуд. Як ні дзіўна, вынік той жа, што і ў папярэднім выпадку.

6. Упрыгожванні з жэмчугам — гэта цэлае мора слёз, хвароб і страт. А падораны дзяўчыне жэмчуг трактуецца як пажаданне адзіноты.

7. Люстэрка — гэты прадмет лічыцца містычным і можа прыцягваць у дом непрыемнасці.

8. Свечкі і абутак. Аказваецца, гэта досыць распаўсюджаныя забабоны — многія лічаць, што падарыўшы гэтыя рэчы вы наклічаце бяду, няўдачу або нават смерць.

9. Кнігі. Наогул гэта добры падарунак, і іх можна і трэба дарыць. Але прыкметы робяць выключэнне: калі падарыць кнігу жонцы, гэта можа прывесці да здрад.

10. Як паказала перадкаляднае даследаванне, праведзенае кампаніяй «Делойт», лепшым падарункам украінцы (і напэўна, беларусы) лічаць грошы. Аднак народныя прыкметы перасцерагаюць: пазбавіўшы сябе ад клопатаў і падарыўшы грошы блізкім людзям, вы можаце пазбавіцца ўласнага дабрабыту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру