Раніцай 22 снежня ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне, што ў інтэрнаце адной з ВНУ Віцебска знойдзены труп 24-гадовага студэнта, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следча-аператыўнай групай быў зроблены агляд месца здарэння, дапытаныя сведкі, праведзеныя ўсе неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Грунтуючыся на дэталёвай ацэнцы сабраных у выніку правядзення першапачатковых следчых дзеянняў доказаў, следствам прынята рашэнне пра затрыманне 21-гадовага студэнта той жа ВНУ.

Устаноўлена, што падазраваны, які пражываў у адным пакоі студэнцкага інтэрната з забітым, у ходзе сваркі, што ўзнікла пасля сумеснага распівання спіртных напояў, нанёс яму множныя ўдары рукамі і нагамі, ад якіх апошні памёр на месцы.

У дачыненні да падазраванага Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Мужчына затрыманы. Следчыя працягваюць працу з падазраваным. Прызначаны шэраг судовых экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0